УЛАДЗІМІРУ КАРАТКЕВІЧУ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА
У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы.
26 лістапада - дзень нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Пісьменнік быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў пісьменнік, заключаецца ў тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.